2025-03-23

Пане, Ты – наш прытулак і сіла, хуткая і надзейная дапамога ў цяжкія часы. Мы памятаем, як Ты пасылаў анёлаў ахоўваць і абараняць людзей у небяспецы, і просім Цябе паслаць свае войскі анёлаў па ўсім свеце ў месцы, зруйнаваныя бомбамі і дронамі. Абарані самых уразлівых і захавай жыццё пасярод разбурэння.

Пане, просім Цябе, прынясі супакой на зямлю. Прынясі святло Тваёй праўды тым, хто прымае рашэнні адносна войнаў. І вядзі іх да справядлівасці і прымірэння.

Калі здаецца, што зло перамагае, адкрый нам вочы, каб мы ўбачылі, што Ты дзейнічаеш, суправаджаеш нас сваімі нябеснымі войскамі. Вызвалі нас ад страху і дапамажы давяраць Тваёй усемагутнай сіле, бясконцай любові і Тваёй дасканалай задуме. Амэн.