2025-09-01
Мы адзначаем Сусветны дзень малітвы за стварэнне. Гэта час, каб праслаўляць Бога як Стварыцеля, узгадваць таямніцу стварэння ў Хрысце і натхняць хрысціян клапаціцца пра створаны свет.
Папа Леў адзначыў, што для хрысціян клопат пра стварэнне — гэта «абавязак, народжаны верай, бо Сусвет адлюстроўвае аблічча Езуса Хрыста, у якім усё было створана і адкуплена».
З Божай дапамогай, няхай жа мы падмацуем свае словы справамі і знойдзем спосабы клапаціцца пра наш свет. Амэн!