2025-09-09

Езус — святло свету, якое ззяе нават у самай глыбокай цемры. Пане, у гэты час, калі многія адчуваюць разгубленасць і безнадзейнасць, дапамажы нам быць Тваім святлом і ззяць спачуваннем, любоўю і разуменнем.

Мы молімся за тых, хто разважае пра самагубства, і за тых, хто перажывае страту блізкага чалавека. Ахіні іх, Божа, сваім суцяшэннем і напоўні іх сэрцы праўдай аб тым, што яны любімыя, іх жыццё мае значэнне, а надзея пераўзыходзіць цяжар цяперашняга моманту.

Езу, найлепшы Лекар, прынясі сэнс і надзею ў нашае жыццё. Амэн!