2026-04-13
Коры тэн Бом казала: “Цудоўна ў малітве тое, што ты пакідаеш свет, дзе не можаш нічога зрабіць, і ўваходзіш у Божую рэальнасць, дзе ўсё магчыма. Ён спецыялізуецца на немагчымым. Нішто не з’яўляецца занадта вялікім для Яго ўсемагутнай сілы. Нішто не з’яўляецца занадта малым для Яго любові”.
Незалежна ад таго, што адбываецца ў свеце сёння, нам не трэба “баяцца ні страху начнога, ні стралы, што ўдзень ляціць» (Пс 91:5).
Пане, Ты трымаеш нас у сваёй далоні. Мы спадзяёмся на Тваю непарушную любоў да нас. Амэн!