2026-05-01
Цяпер мы цешымся больш працяглымі светлымі днямі, калі ў Паўночным паўшар’і набліжаецца лета. Месяц май прыносіць чаканае святло і падымае нас на духу пасля доўгіх, цёмных начэй зімы і ранняй вясны. Мы заўважаем, як у нашых садах і парках квітнее новае жыццё, і радуемся вавёркам, якія скачуць па дрэвах.
Май – гэта месяц, які мы прысвячаем Марыі, нашай Маці, адчуваючы Яе пяшчотную прысутнасць побач з намі, зусім так, як Яна была побач са сваім сынам Езусам, пакуль Ён рос.
Пане, дай нам глыбейшае разуменне любячай апекі Марыі. Мы звяртаемся да Яе за палёгкай у цяжкасцях і просім Яе весці нас да Цябе, асабліва калі пачуваемся самотнымі і слабымі.