Разважанне да Божага слова
Бацькі адчулі спагаду і чуласць Езуса і прывялі да Яго сваіх дзяцей, каб Ён благаславіў іх. Асаблівым чынам Валадарства Айца прызначана для маленькіх і несамадастатковых, якія ведаюць, што Бог – Тата, які любіць і клапоціцца пра іх. Існуе моцная сувязь паміж дзецьмі ў іх нявіннасці і Езусам, які заўсёды быў без граху. Дапамажы нам, Пане, заўсёды бачыць сябе дзецьмі Божымі.
У гэтым урыўку Евангелля маем добры прыклад Таго, хто назваў сябе «ціхім і пакорным сэрцам». У малітве мы сустракаемся з Езусам Хрыстом, які ўчора і сёння і навекі той самы.