субота 7 Чэрвень •St Colman of Dromore
Прысутнасць
“Бог — наша прыстанішча і сіла, надзейная дапамога ў нядолі” (Пс 46, 2). Пане, словы псальма вядуць нас да спакою і велічы Тваёй прысутнасці.
Свабода
Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У гэтыя часы, Пане, вызваляй мяне
ад любой формы расізму або нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх любячых вачах.
Усведамленне
Пане, мой Божа, у Тваёй любячай прысутнасці я разгортваю свой дзень, нібы скрутак,
пачынаючы з гэтага часу і азіраючыся назад, момант за момантам.
У кожным з іх я вылучаю дабро і святло, ва ўдзячнасці.
Затым звяртаю ўвагу на цені і на тое, што яны мне кажуць,
шукаючы ў Цябе аздараўлення, разумення і прабачэння.
Божае слова
Ян 21:20-2520Пётр азірнуўся і ўбачыў, што за ім ідзе ўмілаваны вучань Езуса, які на вячэры спачываў на Яго грудзях і пытаўся: «Пане, хто выдасць Цябе?» 2121 Калі Пётр убачыў яго, сказаў Езусу: «Пане, а што з ім?» 2222 Езус адказаў яму: «Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мною». 2323 І разышлося гэтае слова паміж братоў, што вучань той не памрэ. Але не сказаў яму Езус, што не памрэ, але: «Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, то што табе да таго?»,
24Той вучань сведчыць пра гэта і напісаў гэта. І ведаем, што сведчанне ягонае праўдзівае. 25Ёсць і шмат іншага, што ўчыніў Езус. Але, калі апісаць гэта падрабязна, то, думаю, сам свет не змясціў бы напісаных кніг.
Разважанне да Божага слова
"Умілаваны вучань Езуса“ – што за характарыстыка чалавека! А я ці думаў пра сябе калі-небудзь як пра "ўмілаванага вучня Езуса? Ці быў у мяне выпадак, калі я адчуваў сябе асабліва ўмілаваным праз Яго?
У канцы любой Бібліі ёсць чыстая старонка. Яна прызначана для кожнага з нас, каб мы пісалі сваё ўласнае Евангелле! Мы можам натаваць падзеі, адносіны, дрэнныя і добрыя часы, калі Езус быў побач і дзейнічаў: ратаваў, клікаў за ісці за Ім. Ты памятаеш, дзе і калі пачалося тваё жыццё з Езусам? Як і Ян, мы не ведаем, дзе і як яно скончыцца. Дзе зараз піша Езус сваё Евангелле ў тваім жыцці, каб іншыя даведаліся пра Яго любоў, місію і тоеснасць? Няхай гэтыя пытанні будуць добрымі парадамі для сённяшняй малітвы!
Размова
Размова патрабуе маўлення і слухання.
Калі я размаўляю з Езусам, мне таксама варта навучыцца захоўваць спакой і ўважліва слухаць.
Я ўяўляю пяшчоту ў Яго вачах
і ўсмешку, поўную любові, калі Ён глядзіць на мяне.
Я магу быць цалкам шчырым з Езусам, калі апавядаю Яму свае турботы і клопаты.
Я адкрыю Яму сваё сэрца, падзялюся сваімі страхамі і сумненнямі.
Буду прасіць, каб Ён дапамог мне цалкам даверыцца Ягонай апецы,
аддаць сябе Яму,
ведаючы, што Ён заўсёды хоча для мяне найлепшага.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.