чацвер 12 Чэрвень
Прысутнасць
Суцішваюся і стараюся ўсвядоміць, што Бог прысутнічае
для мяне тут і цяпер. Ён ёсць у тым, што я раблю,
у людзях і сітуацыях штодзённага жыцця.
Я прыходжу, каб стаць перад Тым, хто заўсёды са мной.
Свабода
Пане, ахвярую Табе – як святы Ігнацый – сваю памяць, розум,
усю сваю волю. Усё, чаго я прашу ў адказ, гэта Тваёй любові і Тваёй ласкі – і мне хопіць.
Усведамленне
Усведамляючы Тваю прысутнасць, Пане,
праглядаю сваё нядаўняе мінулае.
Дазволь мне быць шчырым з самім сабой і з Табой
наконт таго, што я зрабіў сёння,
бо я ведаю, што Ты любіш праўду ў сэрцы
і прымаеш мяне такім, які я ёсць.
Божае слова
Мц 5:20-2620 Бо кажу вам, калі справядлівасць ваша не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
21Вы чулі, што было сказана продкам: “Не забівай”, а хто заб’е, падлягае суду. 2222 А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падлягае суду. Хто ж скажа брату свайму “рака”, падлягае Сінэдрыёну, а хто скажа “неразумны”, падлягае геене вогненнай. 23Таму, калі прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, 24пакінь дар свой перад ахвярнікам і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, а тады прыйдзі і прынясі свой дар. 25Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты з ім яшчэ ў дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе суддзі, а суддзя не аддаў цябе слугу, і каб не ўкінулі цябе ў вязніцу. 26Сапраўды кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошні грош.
Разважанне да Божага слова
Езус прыйшоў, каб паяднаць нас з Богам і між сабой. Яго апошняе слова да нас было пра любоў адно да аднаго, а Яго вялікім жаданнем было нашае адзінства. Гэта ўключае ў сябе прабачэнне і прымірэнне, і тады мы зможам пакланяцца Богу як адзін народ.
Размова
“Ён паглядзеў на яго з любоўю”. (Мк 10:21). Паспрабую пасядзець пад поўным любові позіркам Езуса, які любіць мяне ва ўсе часы і месцы, ва ўсіх абставінах. Бог заўсёды глядзіць на мяне з безумоўнай любоўю.
Заканчэнне
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з Ім некалькі хвілін,
і цяпер іду далей з радасцю і надзеяй
служыць Яго народу.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.