Разважанне да Божага слова
Двое сляпых пайшлі за Езусам і даволі выразна выказалі сваю інтэнцыю, хоць, будучы сляпымі, ім, напэўна, было цяжка падтрымліваць блізкі кантакт. Мы таксама не можам бачыць Езуса сваімі фізічнымі вачыма, але ідзём за Ім. Іх вера, што Ён па сваёй дабрыні зробіць нешта цудоўнае, выглядае даволі відавочнай, і ўсё ж Езус змушае іх выразна выказаць уголас свой давер і просьбу.
Калі мы аб нечым просім Бога, ці гэтаксама відавочная нашая вера?