Разважанне да Божага слова
У прысутнасці тых, хто быў названы шчаслівым і пакліканы быць соллю зямлі і святлом свету, Езус абвяргае абвінавачванні сваіх праціўнікаў. Ён выступаў не супраць закона, а супраць яго няправільных інтэрпрэтацый, якія падкрэслівалі літару, а не дух.
Адмяніць азначае распусціць, знішчыць, перавярнуць, зрабіць несапраўдным. Выканаць азначае здзейсніць, давесці да паўнаты. Езус выконвае закон і прарокаў, аднаўляючы духоўны сэнс тэксту. Вызваліць сябе ад запаведзі азначае вызваліць сябе ад неабходнасці яе выконваць, замест таго, каб дасягнуць сталасці ў той сферы жыцця, да якой адносіцца запаведзь. Абвінаваўцы Езуса адмянілі закон і зрабілі яго несапраўдным, бо ўзвысілі сябе над ім, змяняючы яго па сваім жаданні, прыстасоўваючы да звычаяў і ў выніку размываючы сэнс.
Жыццё Езуса – дасканалае выкананне Божага закону. Святое Пісанне штодня дае нам магчымасць углядацца, услухоўвацца і пераймаць Езуса ў Яго словах і справах.