Лк 10:13-16

13Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо, калі б у Тыры і Сідоне былі цуды, што сталіся сярод вас, яны б даўно, седзячы ў мешкавіне і ў попеле, пакаяліся. 14Але Тыру і Сідону лепш будзе на судзе, чым вам. 15І ты, Кафарнаум,

ці будзеш узвышаны аж да неба? Аж да адхлані нізрынешся!

16Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас адкідае, Мяне адкідае. А хто адкідае Мяне, адкідае таго, хто паслаў Мяне».


Разважанні on Лк 10:13-16

Разважанне да Божага слова - 2025-10-03 Штодзённая малітва

Біблія кажа нам, што «цяпер час спрыяльны». Пасля смерці мы не можам змяніцца; варта цяпер працаваць над сваёй душой, каб змяніць яе. Пастановім жа добра выкарыстаць час нашай свабоды.