Лк 11:1-13
1Калі Ён маліўся ў пэўным месцы і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў». 2Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце:
Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё.
3 Хлеба нашага штодзённага давай нам кожны дзень, 4 і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму, і не ўводзь нас у спакусу”». ,
5І сказаў ім: «Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа
яму: “Дружа, пазыч мне тры хлябы, 6бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, і я не маю чаго даць яму”. 7А той знутры скажа яму ў адказ: “Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае ў ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе”. 8Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму праз тое, што той сябра ягоны, то праз настойлівасць ягоную ўстане і дасць яму, колькі патрабуе.
9І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. 10Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і
хто стукае, таму будзе адчынена. 11Калі ў кагосьці з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той дасць яму замест рыбы змяю? 12Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? 13Калі ж вы, будучы дрэннымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто просіць у Яго».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 11:1-13
Разважанне да Божага слова - 2025-07-27 Штодзённая малітва
Наш Айцец Нябесны вядзе нас у малітве. Да Яго мы звяртаемся найперш у нашых просьбах, а потым молімся як народ Божы, кажучы: «Дай нам, прабач нам, кіруй намі». У малітве-просьбе мы прызнаем, што ўсё паходзіць ад Бога, і таму мы славім Яго.
Бог чуе кожную малітву, але адкажа ў свой час, бо бачыць, што для нас лепш. Нашая задача — мець цярплівасць да Яго і да сваіх немачных намаганняў маліцца. Нам няспынна патрэбна трываць у малітве, памятаючы, што кожная сустрэча з Богам змяняе нас і прыносіць благаслаўленне.