Лк 11:27-28
27Калі Ён прамаўляў да народу, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: «Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!» 28А Ён сказаў: «Больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго!»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 11:27-28
Разважанне да Божага слова - 2026-10-10 Штодзённая малітва
Прапаную сёння ў малітве паразмаўляць з Марыяй, Маці Божай, якая была найбліжэй да Сына і, як пастаянна нагадваў нам святы Ігнацый Лаёла, можа і будзе заступацца за нас больш эфектыўна, чым хто іншы. Сапраўды, мы часта звяртаемся да Яе з рознымі просьбамі і хочам, каб Яна ведала пра нашую ўдзячнасць за мноства добрых дароў, якія сталі магчымымі дзякуючы Яе заступніцтву.