Лк 12:49-53

49Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся! 50Хростам павінен Я ахрысціцца і як жа пакутую, пакуль гэта не споўніцца! 51Думаеце, што Я прыйшоў даць зямлі спакой? Не, кажу вам, хутчэй раздзяленне. 52Бо з гэтага часу пяцёра ў адным доме будуць падзеленыя, трое супраць дваіх і двое супраць траіх. 53Бацька будзе супраць сына,

і сын супраць бацькі, маці супраць дачкі, і дачка супраць маці, свякроў супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць свекрыві».


Разважанні on Лк 12:49-53

Разважанне да Божага слова - 2025-10-23 Штодзённая малітва

Езус насамрэч руйнуе нашу самазадаволенасць сваім заклікам любіць усіх, у тым ліку і сваіх ворагаў.

Папа Францішак у сваёй адгартацыі «Радуйцеся і весяліцеся » напісаў: «Таму я хацеў бы спытаць: ці ёсць моманты, калі ты становішся перад Ім у маўчанні, застаешся з Ім без спеху і дазваляеш Яму глядзець на цябе? Ці дазваляеш, каб Яго полымя распаліла тваё сэрца? Калі ты не дазволіш Яму падтрымліваць у тваім сэрцы цяпло любові і пяшчоты, то не будзеш мець гэтага полымя» (GE 151).