Лк 13:22-30

22Накіроўваючыся ў Ерузалем, Ён праходзіў праз гарады і вёскі і навучаў. 23І нехта сказаў Яму: «Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены?» А Ён сказаў ім: 24«Імкніцеся прайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія будуць спрабаваць увайсці, але не змогуць. 25Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзверы, тады вы, стоячы знадворку, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: “Пане, адчыні нам”. А Ён адкажа вам: “Не ведаю вас, адкуль вы”. 26І пачнеце казаць: “Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты”. 27Але Ён скажа вам: “Не ведаю вас, адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць несправядлівасць”. 28Там будзе плач і скрыгатанне зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ісаака і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а сябе выкінутымі вон. 29Прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня і сядуць за стол у Валадарстве Божым. 30І вось, апошнія будуць першымі, а першыя будуць апошнімі».


Разважанні on Лк 13:22-30

Разважанне да Божага слова - 2025-10-29 Штодзённая малітва

Пан запрашае пазнаць Яго асабіста і стаць Ягоным сябрам. Св. Маргарыта Марыя Алякок распавядала, што св. Клоду дэ ля Каламб’еру Пан аднойчы даў наступную характарыстыку: «Мой дасканалы сябра». Сапраўды, жахліва было б пасля смерці на сустрэчы з Панам пачуць: «Я не ведаю вас, адкуль вы, адыдзіце ад Мяне».