Лк 1:39-45
39Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. 40Яна ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету. 41Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. 42Яна ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго. 43Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? 44Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася радасна дзіцятка ва ўлонні маім. 45І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 1:39-45
Разважанне да Божага слова - 2024-12-22 Навэнна да святога Ігнацыя
Марыя, маючы добрае сэрца, спяшаецца да немаладой Альжбеты, ведаючы, што ёй спатрэбіцца дапамога падчас цяжарнасці. Альжбета прызнае вялікі прывілей прысутнасці Божай Маці. Сёння мы маем прывілей размаўляць з Богам і з Марыяй.
Альжбета хваліць Марыю за адвагу і вялікую веру ў вестку анёла. Паколькі Езус рос пры Марыі да паўналецця, Ёй, напэўна, было няпроста ўсвядоміць, што гэта Бог. У малітве паразважаем з Марыяй над гэтай таямніцай Бога, які стаў адным з нас і які цяпер ёсць з намі праз свайго Духа.