Лк 14:25-33
25Шмат людзей ішло за Езусам. Абярнуўшыся, Ён сказаў ім: 26«Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, маці і жонкі, дзяцей і братоў, сясцёр і нават жыцця свайго, той не можа быць Маім вучнем. 27Хто не нясе крыжа свайго, а ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем. 28Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на завяршэнне будовы. 29Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, 30кажучы: “Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць”. 31Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? 32Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру. 33Таму кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 14:25-33
Разважанне да Божага слова - 2025-11-05 Штодзённая малітва
На першы погляд, сённяшні фрагмент Евангелля можа здацца вельмі жорсткім, але падобныя ўрыўкі нельга ўспрымаць асобна ад астатняга Пісання і, вядома ж, не літаральна. Езус вучыў любіць іншых людзей, а не ненавідзець. Ужыванне перабольшвання, каб мацней падкрэсліць думку, было часткай габрэйскай педагогікі. Бог і Валадарства заўсёды маюць першынства, таму прывязанасць да матэрыяльных рэчаў можа стаць перашкодай паміж намі і Богам. Будзем прасіць аб тым, каб мы ўмелі правільна ацэньваць рэчаіснасць і не прывязваліся да таго, што часовае.