Лк 16:1-13
1Казаў таксама вучням сваім: «Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. 2Той, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу пра кіраванне сваё, бо ўжо не можаш быць эканомам”. 3Тады эканом сказаў сам сабе: “Што мне рабіць, бо гаспадар мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сілаў, жабраваць саромеюся. 4Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам”. 5Паклікаўшы асобна кожнага з даўжнікоў свайго гаспадара, ён сказаў першаму: “Колькі ты павінен гаспадару майму?” 6Той сказаў: “Сто кадзяў алею”. Тады сказаў яму: “Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы пяцьдзясят”. 7Потым другому сказаў: “А ты колькі павінен?” Той сказаў: “Сто кор пшаніцы”. І яму сказаў: “Вазьмі сваю распіску і напішы восемдзесят”. 8І пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў. Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення. 9 І Я кажу вам: здабывайце сабе сяброў з дапамогай несумленнага багацця каб, калі яно знікне, яны маглі прыняць вас у вечныя дамы.,
10Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. 11Таму, калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? 12І калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае? 13Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне». ,
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 16:1-13
Разважанне да Божага слова - 2025-09-21 Штодзённая малітва
Ёсць прымаўка, што гэтак жа, як ты робіш адну рэч, так робіш усё. Яна спраўджваецца і ў дробязях, і ў вялікіх справах. Мноства людзей сталі злачынцамі з-за няправільных рашэнняў, прынятых у дзяцінстве. Будзем маліцца аб тым, каб быць вернымі ў малым, і тады больш важныя ўладкуюцца самі сабой.
Калі мы стаім перад выбарам паміж Богам і багаццем, Бог заўсёды павінен быць у прыярытэце, бо Ён не можа заняць другое месца.