Лк 1:67-79

67А Захарыя, бацька яго, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы:

68“Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, бо наведаў і адкупіў народ свой,
69і ўзняў моц збаўлення для нас у доме Давіда, слугі свайго. 70Як абвясціў спрадвеку вуснамі сваіх святых прарокаў, 71што збавіць нас ад ворагаў нашых і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць. 72 Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых і нагадаць пра святы запавет свой. 73Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму, дасць нам. 74 Каб, выбаўленыя з рук ворагаў, мы без страху служылі Яму 75 ў святасці і справядлівасці перад Ім ва ўсе дні нашыя. 76А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа, бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму; 77каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне праз адпушчэнне яго грахоў 78дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога, у якой наведаў нас Усход з вышыні; 79 каб асвятліць тых, хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным; каб накіраваць ногі нашыя на шлях спакою».


Разважанні on Лк 1:67-79

Разважанне да Божага слова - 2025-12-24 Навэнна да святога Ігнацыя

Захарыя скарыстаўся натхненнем Духа Святога і прамовіў вялікі гімн праслаўлення. Бог, які “прыходзіць з вышыні”, асветліць нас, каб “накіраваць ногі нашыя на шлях спакою”. Спаўненне гэтага абяцання спакою і згоды ў кожнайасобе, супольнасці і грамадстве будзе знакам Валадарства.

Мы ўсе разумеем, наколькі гэты спакой патрэбны ўсяму свету, нашаму грамадству, супольнасцям, сем’ям і кожнаму асабіста. Няхай Князь супакою прыйдзе і паселіцца сярод нас у гэтае Божае Нараджэнне.