Лк 17:1-6
1Езус сказаў сваім вучням: «Немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго прыходзяць! 2Лепш было б яму, калі б павесілі на шыю яму млынавы камень і кінулі ў мора, чым каб спакусіў ён аднаго з гэтых малых. 3Зважайце на сябе! Калі ж брат твой зграшыць, дакары яго, а калі пакаецца, прабач яму. 4І калі сем разоў на дзень зграшыць супраць цябе і сем разоў звернецца да цябе, кажучы: “Каюся”, — прабач яму».
5Апосталы сказалі Пану: «Дадай нам веры!» 6А Пан сказаў: «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць гэтай смакоўніцы: “Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, і яна б паслухалася вас.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 17:1-6
Разважанне да Божага слова - 2025-11-10 Навэнна да святога Ігнацыя
У Евангеллі паводле Мацвея 18:21, калі Пётр спытаў Езуса, колькі разоў трэба прабачаць крыўдзіцелю і ці будзе дастаткова сямі разоў, атрымаў адказ: «Не кажу табе сем разоў, але семдзесят разоў сем». Гэты моцны наказ уключаны і ў малітву «Ойча наш», дзе мы просім Бога прабачаць нам гэтак жа, як мы даруем іншым.
Ці імкнуся я прабачаць напоўніцу: усёй сваёй воляй, розумам і сэрцам? Ці малюся за тых, хто мяне пакрыўдзіў?