Лк 17:20-25

20Спыталіся ў Яго фарысеі: «Калі прыйдзе Валадарства Божае?» Ён адказаў ім: «Не прыйдзе Валадарства Божае заўважальна, 21і не скажуць: “Вось тут”, або: “Там”. Бо Валадарства Божае ёсць унутры вас».

22Сказаў таксама вучням: «Прыйдуць дні, калі захочаце ўбачыць хоць адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце. 23І скажуць вам: “Вось, там”, або: “Вось, тут”, але вы не ідзіце і не ганіцеся. 24Бо, як маланка, якая мільганула з аднаго краю неба да другога, так будзе Сын Чалавечы ў свой дзень. 25Але спачатку трэба Яму шмат выцерпець і быць адкінутым гэтым пакаленнем.


Разважанні on Лк 17:20-25

Разважанне да Божага слова - 2025-11-13 Штодзённая малітва

Яно не толькі «ўнутры» іх, яно наўпрост перад імі! Перш за ўсё яно ў самой асобе Езуса, які з’яўляецца ўвасабленнем Божага Валадарства. Ён – Кароль-Месія. Ён – жывое ўвасабленне любячай сілы Бога, якая праяўляецца ў Яго аўтарытэтным вучэнні, у шматлікіх аздараўленнях хворых, у вызваленні тых, хто знаходзіцца пад уладай злых духаў, і ў Яго спачуванні да грэшнікаў і ізгояў. Усё гэта відавочныя доказы таго, што Валадарства Божае прыйшло на зямлю і ў сэрцы людзей.

Пакланяцца ў духу – значыць злучаць наш дух з Божым Духам (“сэрца гаворыць з сэрцам”). Станем перад Ім у праўдзе нашай маласці і поўнай залежнасці ад Яго.