Лк 17:5-10
5Апосталы сказалі Пану: «Дадай нам веры!» 6А Пан сказаў: «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць гэтай смакоўніцы: “Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, і яна б паслухалася вас.
7Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: “Як прыйдзеш, адразу сядай за стол?” 8Наадварот, ці не скажа яму: “Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты?” 9Ці будзе ён дзякаваць слугу гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае? 10Таксама вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 17:5-10
Разважанне да Божага слова - 2025-10-05 Штодзённая малітва
Марыя, Маці Божая, сказала: «Вось, я слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». Мы ўсе слугі Бога, які не мае патрэбы ў нас для свайго шчасця. Гэта мы, у праўдзе нашага існавання, маем патрэбу ў тым, каб праслаўляць Яго. Святы Ігнацый Лаёла пісаў у «Пачатку і аснове» сваіх «Духоўных практыкаванняў»: «Чалавек створаны, каб хваліць Бога, нашага Пана, шанаваць Яго і служыць Яму, і праз гэта збавіць сваю душу». Так рабіць правільна і слушна, бо мы ўсім абавязаны Богу. «Пане, каб мы бачылі».