Лк 18:35-43
35Калі Ён падыходзіў да Ерыхона, адзін сляпы сядзеў пры дарозе, просячы міласціну. 36Пачуўшы, што праходзіць натоўп, распытваўся, што гэта такое. 37Яму сказалі, што праходзіць Езус Назаранін. 38Тады ён закрычаў: «Езу, Сыне Давіда, змілуйся нада мною!» 39Тыя, што ішлі наперадзе, загадвалі яму, каб змоўк. Ён жа яшчэ мацней крычаў: «Сыне Давіда, змілуйся нада мною!» 40Спыніўшыся, Езус загадаў прывесці яго да сябе. Калі той наблізіўся да Яго, спытаўся: 41«Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» Той адказаў: «Пане, каб я зноў бачыў». 42І Езус сказаў яму: «Будзь відушчым! Вера твая ўратавала цябе». 43Той адразу стаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, убачыўшы гэта, узнёс хвалу Богу.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 18:35-43
Разважанне да Божага слова - 2025-11-17 Штодзённая малітва
Кожны дзень Езус з Назарэту праходзіць каля нас. Ён абяцаў заўсёды быць блізка. У колькіх нашых касцёлах Ён штодня чакае сваіх братоў і сясцёр, каб яны прыйшлі і пабылі з Ім? Папа Павел VI казаў: “Вернікі не павінны занядбоўваць штодзённае наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнта”.
Бог ніколі не застанецца глухім да гарачай мальбы аб так патрэбнай нам Ягонай міласэрнасці.