Лк 19:1-10
1Увайшоўшы, Ён праходзіў праз Ерыхон. 2І вось, чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, 3стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. 4Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. 5А калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: «Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме». 6Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. 7А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі: «Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека». 8Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: «Вось, палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш». 9Езус сказаў яму: «Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. 10Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 19:1-10
Разважанне да Божага слова - 2025-11-18 Штодзённая малітва
Закхей меў вялікае жаданне ўбачыць Езуса. Ён пабег і ўзлез на дрэва. У Евангеллі паводле Яна (1:38) мы чытаем пра двух вучняў, якія спыталі ў Езуса: “Дзе Ты жывеш?”, а потым правялі з Ім астатнюю частку дня. Святы Ігнацый падкрэслівае важнасць нашага імкнення да Бога. Можна памаліцца псальмам 63 (62), павольна і спакойна, дазваляючы словам пранікнуць глыбей у сэрца.
Езус зірнуў на Закхея на дрэве і сказаў: “Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме”. У момант, калі іх позіркі сустрэліся, Закхей адчуў любоў і спагаду Хрыста, якія прывялі яго да навяртання сэрца. Цяпер мы можам сустрэць у малітве таго самага Пана, які з любоўю глядзіць на кожнага з нас і запрашае прыйсці і сустрэцца з Ім.