Лк 21:12-19
12Але перад усім гэтым схопяць вас і будуць пераследаваць, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і намеснікамі за імя Маё. 13І будзе гэта вам на сведчанне. 14Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, 15бо Я дам вам мову і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя. 16Выдаваць вас будуць таксама бацькі і браты, родныя і сябры, а некаторых з вас заб’юць. 17І зненавідзяць вас усе за імя Маё. 18Але і волас з галавы вашай не прападзе. 19Цярпеннем сваім уратуеце душы вашыя.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 21:12-19
Разважанне да Божага слова - 2025-11-26 Штодзённая малітва
Езус прадказвае вучням пераслед, але абяцае збаўленне тым, хто вытрымае да канца. Пане, Ты сказаў нам, што ніколі не пакінеш і не падвядзеш нас. Дапамажы нам адважыцца напоўніцу давяраць Табе, ведаючы, што Твой Святы Дух жыве ў нашых сэрцах.
У цярпенні і смерці на крыжы Езус даў нам прыклад трываласці да самага канца, нягледзячы на кпіны і здзекі сваіх ганіцеляў. Памолімся аб ласцы вернасці Богу, які любіць нас вечнай любоўю.