Лк 21:5-11
5Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Ён сказаў: 6«Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе зруйнаваны».
7Спыталіся ў Яго: «Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?» 8Ён сказаў: «Глядзіце, каб вас не звялі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я і што наблізіўся час. Не ідзіце за імі.
9Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але не адразу канец». 10Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; 11будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, жахлівыя з’явы і вялікія знакі з неба.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 21:5-11
Разважанне да Божага слова - 2026-11-24 Штодзённая малітва
У нашай парафіі ёсць манахіня, якая нястомна нагадвае пра шкоду, якую кліматычныя змены наносяць свету. Мы ўвесь час чуем пра дзеянні, што ставяць нашу зямлю пад смяротную пагрозу. Нядаўна мне трапіўся плакат: “Ахоўвай зямлю, на якой стаіш – другой планеты ў нас няма”. Гэтыя словы заклікаюць нас апамятацца, але ці ўмеем мы слухаць? Дай нам, Пане, вушы, каб пачуць, і рашучасць, каб змяняць становішча да лепшага.