Лк 23:35-43
35А людзі стаялі і глядзелі. І кіраўнікі іхнія таксама насміхаліся, кажучы: «Іншых ратаваў, няхай сябе ўратуе, калі Ён Месія, выбраны Богам!» 36Жаўнеры таксама здзекаваліся з Яго, падыходзілі і падавалі Яму воцат, 37кажучы: «Калі Ты кароль юдэйскі, уратуй сябе!» 38І быў над Ім надпіс: «Гэта кароль юдэйскі».
39Адзін з павешаных на крыжы злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: «Ці Ты не
Хрыстус? Уратуй сябе і нас!» 40Але другі папракнуў яго, кажучы: «Нават Бога ты не баішся, хоць маеш тую самую кару? 41Мы асуджаны справядліва, бо
атрымліваем належнае за нашыя ўчынкі. Ён жа нічога дрэннага не зрабіў». 42І сказаў: «Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства». 43А Езус адказаў яму: «Сапраўды кажу табе: сёння будзеш са Мною ў раі».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 23:35-43
Разважанне да Божага слова - 2025-11-23 Штодзённая малітва
Магчыма, гэта прагучыць крыху жорстка, але добры злачынца апынуўся ў патрэбным месцы ў патрэбны час: ягонае вызнанне невінаватасці Езуса, ягоная шчырая малітва аб міласэрнасці атрымалі імгненны адказ Езуса. У тых незвычайных абставінах Яго адказ зноў паказвае бясконцую Божую любоў і міласэрнасць. У сённяшняй малітве будзем прасіць Езуса таксама памятаць пра нас.
Народ маўчаў, але жаўнеры і адзін са злачынцаў насміхаліся з Яго. Як чытаем у Кнізе Мудрасці: «Праверым яго знявагаю і мукаю, каб пазнаць яго лагоднасць і выпрабаваць яго цярплівасць. Асудзім яго на ганебную смерць, бо, як ён кажа, паклапоцяцца аб ім. Так яны меркавалі і памыліліся, бо іхняя зласлівасць засляпіла іх» (Мдр 2, 19-21). Памолімся аб мужнасці знесці любыя знявагі і насмешкі, з якімі сутыкнёмся як вернікі.