Лк 3:1-6

1У пятнаццаты год панавання цэзара Тыберыя, калі Понцій Пілат быў намеснікам Юдэі, а Ірад быў тэтрархам Галілеі, Філіп, брат ягоны, тэтрархам Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лізанія тэтрархам Абілены, 2пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні. 3Ён прайшоў усе ваколіцы Ярдана, абвяшчаючы хрост пакаяння дзеля адпушчэння грахоў, 4як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі:

«Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму!

5Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, а ланцугі гор — далінаю. 6І ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне”».


Разважанні on Лк 3:1-6

Разважанне да Божага слова - 2024-12-08 Штодзённая малітва

Святы Лука, пішучы для былых язычнікаў, абвяшчае пачатак публічнай дзейнасці Яна Хрысціцеля, апошняга з прарокаў перад Хрыстом. Ён рыхтуе дарогу Месіі – ачышчаныя праз пакаянне сэрцы людзей.
Толькі сэрцы, якія адвярнуліся ад грахоўнага шляху, могуць атрымаць пасланне Добрай Навіны.

Ян Хрысціцель прыцягвае цэлыя натоўпы сваім прапаведваннем і сведчаннем простага і аскетычнага жыцця. Наколькі мы гатовыя змяніць свой лад жыцця, каб быць больш адкрытымі на пасланне Хрыста?