Лк 3:10-18
10І пыталіся ў яго людзі, кажучы: «Што мы павінны рабіць?» 11Ён казаў ім у адказ: «Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае». 12Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: «Настаўнік, што мы павінны рабіць?» 13Ён адказаў ім: «Нічога больш за вызначанае вам не спаганяйце». 14Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: «А мы што павінны рабіць?» Ён адказаў ім: «Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёй платай».
15Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Месія ён, 16Ян адказаў усім: «Я вадою хрышчу вас, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я няварты развязаць раменьчык на Яго сандалях. Ён вас будзе хрысціць Духам Святым і агнём. 17Лапату трымае ў руцэ сваёй, каб ачысціць гумно сваё і сабраць пшаніцу ў засекі свае, а мякіну спаліць агнём непагасным».
18Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 3:10-18
Разважанне да Божага слова - 2024-12-15 Штодзённая малітва
Слухачы закліку да пакаяння слушна спыталі Яна Хрысціцеля, што змяніць у сваім жыцці. У сваім адказе на першае месца ён паставіў закон міласэрнасці, заклікаючы дзяліцца з беднымі і сумленна ставіцца да ўсіх. Пане, навучы нас ставіцца з любоўю і клопатам да ўсіх, каго Ты ставіш на нашым шляху.
Ян Хрысціцель у сваёй пакоры прызнае, што не варты нават развязаць сандалі Пана. Аднак жа мы ўсе пакліканы ўзрастаць у пакоры і ўсведамляць уласную маласць і поўную залежнасць ад Бога. Папросім Бога адкрываць нам гэта ўсё больш і больш.