Лк 3:15-16,21-22

15Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Месія ён, 16Ян адказаў усім: «Я вадою хрышчу вас, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я няварты развязаць раменьчык на Яго сандалях. Ён вас будзе хрысціць Духам Святым і агнём.

21Калі хрысціўся ўвесь народ і калі Езус, прыняўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, 22і Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба: «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я». ,


Разважанні on Лк 3:15-16,21-22

Разважанне да Божага слова - 2025-01-12 Штодзённая малітва

Ян абвяшчаў пакаянне і змыванне грахоў праз хрышчэнне вадой. Езус, з’яўляючыся Богам, не меў патрэбы ў пакаянні і хросце, але ў сваёй чалавечай прыродзе як прадстаўнік ўсяго чалавецтва Ён ідзе да Яна хрысціцца і прымае Духа Святога, які сыходзіць на Яго, як голуб. Ён стаўся першынцам новага стварэння, якое чыніць Бог. «Калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне» (2 Кар 5:17).

Памолімся аб аднаўленні ласкаў нашага хросту і аб новым жыцці, якое Хрыстус здабыў для нас жыццём, смерцю і ўваскрасеннем.