Лк 4:14-22
14Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею. І разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. 15А Ён навучаў у іх сінагогах, і ўсе Яго славілі.
16Калі прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, увайшоў паводле свайго звычаю ў шабат у сінагогу і падняўся, каб чытаць. 17Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Разгарнуўшы кнігу, Ён трапіў на месца, дзе было напісана:
18«Дух Пана на Мне, бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, 19каб абвясціць год ласкі Пана».
20Згарнуўшы кнігу, Ён аддаў яе слугу і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. 21І Ён пачаў гаварыць ім: «Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі». 22Усе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: «Ці ж не сын Юзафа гэта?»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 4:14-22
Разважанне да Божага слова - 2026-01-10 Штодзённая малітва
Словы Ісаі, якія чытае Езус, трэба ўспрымаць як літаральна, так і ў больш шырокім сэнсе. Гэта пасланне да бедных, зняволеных, сляпых і прыгнечаных. Але гэтыя акрэсленні можна разумець у больш поўным значэнні. Акрамя матэрыяльнай, існуе інтэлектуальная, эмацыйная і сацыяльная беднасць. Ёсць шмат рэчаў, якія знявольваюць людзей, у тым ліку розныя формы залежнасцяў. Слепата бывае не толькі фізічная, але і з прычыны невуцтва, забабонаў і адсутнасці праўдзівага бачання свету. Людзі могуць адчуваць сябе прыгнечанымі сіламі, якія дамінуюць у іх жыцці, напрыклад, апантанасцю матэрыялістычнымі каштоўнасцямі і спажывецтвам, або амбіцыямі за кошт іншых. Кожнаму з нас трэба зазірнуць у сваё жыццё і ўбачыць, дзе нам найбольш патрэбна вызваленне. Словы Езуса можна разглядаць як «місію». На ёй будзе грунтавацца ўсё Ягонае жыццё. І гэта маніфест таго жыцця, да якога пакліканы ісці кожны чалавек.