Лк 6:6-11

6 У іншы шабат Ён увайшоў у сінагогу і навучаў. А быў там чалавек з усохлай правай рукой. 7 А кніжнікі і фарысеі сачылі за Езусам, ці Ён лечыць у шабат, каб знайсці, у чым абвінаваціць Яго. 8 Ён жа, ведаючы думкі іхнія, сказаў чалавеку з усохлай рукой: «Падыміся і стань пасярэдзіне». Той падняўся і стаў. 9 Тады Езус сказаў ім: «Я пытаюся ў вас, ці дазволена ў шабат рабіць дабро або рабіць зло; уратаваць жыццё ці загубіць?» 10 І, паглядзеўшы на іх усіх, сказаў таму: «Працягні руку сваю». Той так і зрабіў; і выздаравела рука ягоная. 11 А яны напоўніліся лютасцю і гаварылі між сабою, што б зрабіць з Езусам.


Разважанні on Лк 6:6-11

Разважанне да Божага слова - 2024-09-09 Штодзённая малітва

Сама сітуацыя, у якой прысутнічалі і рэлігійныя лідэры, і хворы чалавек, дала Езусу нагоду ўмяшацца. У складаных сітуацыях нам заўсёды варта маліцца аб яснасці ўспрымання і засяроджанасці на галоўным.

Езус задаў пытанне кніжнікам і фарысеям аб законнасці рабіць дабро ці зло ў суботу. Яны не жадалі адказваць, але былі раз’юшаныя Ягонымі дзеяннямі. Пане, няхай жа ў нас будзе адвага рабіць дабро ў складаных сітуацыях, каб несці жыццё і надзею.