Лк 8:19-21

19Прыйшлі да Яго Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу. 20Тады паведамілі Яму: «Маці Твая і браты Твае стаяць звонку, жадаючы ўбачыць Цябе». 21Ён сказаў ім у адказ: «Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго».


Разважанні on Лк 8:19-21

Разважанне да Божага слова - 2025-09-23 Штодзённая малітва

Ёсць час маліцца разам з іншымі, і ёсць час маліцца ў адзіноце. Бывае, шум натоўпу перашкаджае нам знайсці Езуса. Ён сам любіў адыходзіць у ціхае месца і быць сам-насам са сваім любімым Айцом.

Дзякуючы Уцелаўленню, а таксама праз сваё жыццё, смерць і ўваскрасенне, Езус стаў нашым братам і зрабіў усіх, хто імкнецца ісці за Ім, сваёй новай сям’ёй. Маючы ў сабе адзіны Дух Езуса, мы становімся братамі і сёстрамі адзін другому. Далучымся ж да Езуса ў малітве за адзінства ўсіх хрысціян.