Лк 9:22-25
22кажучы, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
23А ўсім сказаў: «Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. 24Бо, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго. 25Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а сябе загубіць ці пашкодзіць сабе?
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 9:22-25
Разважанне да Божага слова - 2026-02-19 Штодзённая малітва
Апошняе выказванне ў сённяшнім Евангеллі неаднаразова паўтараў св. Ігнацый Лаёла св. Францішку Ксаверыю, калі яны разам вучыліся ў Парыжы. Без сумневу, св. Ігнацый лічыў, што мудрыя людзі ўкладаюць свой час і энергію ў рэчы, якія маюць вечную каштоўнасць, а не марнуюць свае гадзіны і таленты на забаўкі.