Лк 9:43-45
43І ўсе дзівіліся велічы Божай.
Калі ўсе здзіўляліся ўсяму, што рабіў Езус, Ён сказаў сваім вучням:
44«Укладзіце сабе ў вушы словы гэтыя, бо Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей». 45Але вучні не зразумелі сказанага, таму што гэта было ўкрыта ад іх, каб яны не зразумелі. А спытацца ў Яго пра сказанае баяліся.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 9:43-45
Разважанне да Божага слова - 2026-09-26 Штодзённая малітва
Вучням тут відавочна бракуе разумення! Яны не могуць уцяміць, што хтосьці здрадзіць Настаўніка. Чаму нехта мусіць выдаць Таго, хто робіць столькі дабра і мае падтрымку народу? Але калі я сам пачуваюся здраджаным, згадваю з суцяшэннем, што і Ягоны шлях пралягаў праз падобнае цярпенне. Столькі людзей сустракаюцца са здрадай, а ў кагосьці жыццё абрываецца, як і Хрыстовае, праз чалавечую злосць. Мяне ўмацоўвае думка, што Сын Божы ведае гэты боль з уласнага досведу, і што Ён перамог зло і ператварыў у вялікае дабро сваёй любоўю.