Лк 9:46-50
46Паўстала між вучняў пытанне: хто з іх быў бы большы? 47Але Езус, пазнаўшы задуму іх сэрца, узяў дзіця, паставіў яго перад сабою 48і сказаў ім: «Хто прыме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, прымае таго, хто паслаў Мяне. Бо, хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі».
49Ян сказаў у адказ: «Настаўнік, мы бачылі кагосьці, хто ў імя Тваё выганяе злых духаў, і забаранялі яму, бо ён не ходзіць з намі». 50А Езус сказаў яму: «Не забараняйце; бо хто не супраць вас, той за вас».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 9:46-50
Разважанне да Божага слова - 2026-09-28 Штодзённая малітва
Езус прысвяціў шмат часу, каб навучыць нас правяраць і пераглядаць свае сістэмы каштоўнасцяў. Некалькі разоў Ён ставіў малых дзяцей перад вучнямі, спадзеючыся, што тыя ўбачаць прыгажосць і чысціню паставы дзіцяці. Ён ведаў: калі яны спасцігнуць гэтую шчырасць і непасрэднасць, то атрымаюць карысць, якой няма цаны.