Мк 10:46-52

46І прыйшлі яны ў Ерыхон. А калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі. 47Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць: «Сыне Давіда, Езусе, змілуйся нада мною!» 48Многія загадвалі яму змоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў: «Сыне Давіда, змілуйся нада мною!» 49Езус спыніўся і сказаў: «Паклічце яго». Тады паклікалі сляпога, кажучы яму: «Смялей, уставай, Ён кліча цябе». 50 Ён жа, скінуўшы вопратку сваю, устаў і падышоў да Езуса. 51Адказваючы яму, Езус сказаў: «Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» Сляпы сказаў Яму: «Настаўнік, каб я зноў бачыў». 52І Езус сказаў яму: «Ідзі, вера твая ўратавала цябе». І той адразу стаў бачыць, і пайшоў за Езусам па дарозе.


Разважанні on Мк 10:46-52

Разважанне да Божага слова - 2026-05-28 Навэнна да святога Ігнацыя

Прыемна глядзець на чалавека, які ведае, чаго хоча, і імкнецца да гэтага, выкарыстоўваючы ўсе даступныя яму дары і таленты. Аднак, калі мы ўявім сабе Бартымэя, сляпога жабрака, мы заўважым, што ён мала што мог зрабіць. Ён нічога не бачыў, не меў абаронцы, які б выступіў ад ягонага імя. Але Бартымэй ведаў, чаго хоча і Хто можа яму дапамагчы, і яго не стрымалі ні абмежаванні, ні чужыя меркаванні. Каб жа мы былі такімі адважнымі! Дапамажы мне, Пане, прызнаць мае ўласныя недахопы і з верай прасіць Цябе аб тым, у чым я маю патрэбу.