Мк 11:27-33
27І зноў прыйшлі ў Ерузалем. А калі Ён хадзіў па святыні, падышлі да Яго першасвятары, кніжнікі і старэйшыны 2828 і пыталіся ў Яго: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу, каб Ты рабіў гэта?» 2929 Езус адказаў ім: «Спытаю ў вас і Я пра адно. Адкажаце Мне, тады і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю. 30 Янаў хрост быў з неба ці ад людзей? Адкажыце Мне». 31Яны разважалі паміж сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, то Ён скажа: “Чаму ж вы не паверылі яму?”» 32А сказаць: «Ад людзей», баяліся народу, бо ўсе лічылі Яна сапраўдным прарокам, 33таму сказалі ў адказ Езусу: «Не ведаем». Тады Езус сказаў ім: «I Я не скажу вам, якой уладай раблю гэта».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 11:27-33
Разважанне да Божага слова - 2026-05-30 Штодзённая малітва
“Якой уладай Ты гэта робіш?” – гэтае пытанне фарысеі задаюць Езусу пад уплывам эмоцый: гневу, раздражнення, нервовасці, магчыма, злосці. Яны не шукаюць адказаў. Яны не шукаюць праўды. Яны шукаюць падставы, каб забіць Езуса. Ці здаралася табе ў эмоцыях выкрыкнуць падобнае пытанне Богу?
Езус не адказвае наўпрост, задае пытанне ім. Ён прымушае паразважаць, супакоіцца і, нарэшце, сутыкнуцца з праўдай. За нашымі эмоцыямі часта хаваюцца незадаволеныя патрэбы. Напрыклад, гнеў можа хаваць патрэбу быць пачутымі, зразуметымі або ў бяспецы. Адкрыццё гэтых патрэб можа прывесці да праўды пра нас саміх. Зірні на свае эмоцыі, якія ўзніклі нядаўна. Што на самой справе стаяла за імі? Паспрабуй назваць гэтыя патрэбы і прынесці іх Богу. Пасядзі з Езусам у цішыні. Магчыма, слухаючы, як спакойна б’ецца Ягонае Сэрца, ты знойдзеш адказы і палёгку.