Мк 12:1-12
1I пачаў Езус гаварыць да іх у прыпавесцях: “Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў сток пад давілам, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. 2А ў адпаведны час паслаў да вінаградараў слугу, каб той узяў у вінаградараў частку з пладоў вінаградніку. 3Але яны, схапіўшы яго, збілі і адаслалі ні з чым. 4Тады зноў паслаў да іх іншага слугу, і гэтаму зpанілі галаву і зняважылі. 5Паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, а шмат іншых ці пабілі, ці пазабівалі. 6Маючы яшчэ аднаго, умілаванага сына, паслаў яго апошнім да іх, кажучы: “Ушануюць сына майго”. 7Але вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго, і
спадчына будзе наша”. 8І, схапіўшы, забілі яго і выкінулі з вінаградніку. 9Дык
што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым. 10Няўжо вы не чыталі гэтага ў Пісанні:
“Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла.
11Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых”?»
12І яны намагаліся схапіць Езуса, бо зразумелі, што гэтая прыпавесць супраць іх, але баяліся натоўпу. Таму, адпусціўшы Яго, адышлі.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 12:1-12
Разважанне да Божага слова - 2026-06-01 Штодзённая малітва
Езус з’ўляецца тым вуглавым каменем, пра які прарочыў Ісая, але будаўнікі адкінулі Яго. Ці адчуваў я калі-небудзь сябе адкінутым, ці то за веру, ці то па якой-небудзь іншай прычыне? Распавяду сёння ў малітве Пану пра гэтыя выпадкі і пра свае пачуцці, ведаючы, што Ён разумее мяне.
У прыпавесці Езуса ёсць шмат слаёў сэнсу. Пастараюся заўважыць, якія пачуцці ўзнікаюць ува мне, калі я ўяўляю гісторыю пра забойства слуг і сына гаспадара. Што думаю пра рэакцыю гаспадара, які знішчыў вінаградараў? Усё, што прыйшло ў малітве, можа стаць тэмай размовы з Богам.