Мк 12:28-34

28Адзін кніжнік, які прыслухоўваўся да іх, як яны размаўлялі паміж сабою, падышоў і спытаўся: «Якая запаведзь першая з усіх?» 29Езус адказаў: «Першая такая: “Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; 30любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй”. 31 Другая: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе”. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя». 32І сказаў Яму кніжнік: «Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага, апроч Яго. 33Любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе — гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні». 34Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: «Недалёка ты ад Валадарства Божага». І ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.


Разважанні on Мк 12:28-34

Разважанне да Божага слова - 2026-06-04 Штодзённая малітва

Езус кажа пра спажыванне Цела, а значыць, пра Эўхарыстыю, якая ёсць падзякай Богу. Падумай, за што ты дзякуеш Богу, за што праслаўляеш Яго сёння і з чым прыйдзеш да Яго на святую Імшу.

Першы плод прыняцця Цела Езуса – глыбокая еднасць з Ім. Менавіта з еднасці мае вынікаць нашае пакланенне Яму, і Эўхарыстыя дае для гэтага магчымасць. Вось чаму літургія ўключае не толькі спевы, але і хвіліны цішыні, спакойнай малітвы. З’яднанне з Богам вядзе да лучнасці з Ім у вечным жыцці. Ці можа быць штосьці лепшае, чым вечнае трыванне ў любові?

Няхай жа Дух Святы дапаможа нас заставацца ў еднасці з Богам.