Мк 1:29-39
29Выйшаўшы з сінагогі, адразу прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. 30Цешча Сымона ляжала ў гарачцы, таму адразу сказалі Яму пра яе. 31Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І пакінула яе гарачка, і яна прыслужвала ім.
32Калі настаў вечар і зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злымі духамі. 33А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. 34Ён аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; але не дазваляў злым духам казаць, што яны пазналі Яго.
35На досвітку, устаўшы вельмі рана, Ён выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. 36Услед за Ім пайшоў Сымон і тыя, хто быў з ім. 37А калі знайшлі Яго, сказалі Яму: «Усе шукаюць Цябе!» 38Ён адказаў ім: «Пойдзем кудынебудзь у блізкія паселішчы, каб Я і там прапаведаваў, бо дзеля гэтага Я прыйшоў». 39І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 1:29-39
Разважанне да Божага слова - 2026-01-14 Штодзённая малітва
Сёння мы можам паразважаць пра важнасць даступнасці. Нам сапраўды трэба быць даступнымі для ўсіх, хто мае сапраўдную патрэбу. У той жа час існуе “беднасць даступнасці”, чалавечая абмежаванасць. Незалежна ад таго, наколькі мы шчодрыя і самаадданыя, нашыя сілы не бясконцыя. Нам трэба знайсці баланс паміж патрэбамі людзей і сваімі абмежаванымі рэсурсамі. Мы не дапамагаем людзям, калі даводзім сябе да стану “выгарання”. Нам таксама патрэбен якасны час на тое, каб быць з Богам, маліцца і разважліва вызначаць прыярытэты. Езус дае нам выдатны прыклад. Памолімся аб ласцы распазнавання Ягонай волі.