Мк 16:15-20
15Ён сказаў ім: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню. 16Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны. 17Тым, хто паверыць, будуць спадарожнічаць такія знакі: у Маё імя будуць выганяць злых духаў; будуць размаўляць новымі мовамі; 18змеяў рукамі браць будуць, і, калі штосьці атрутнае вып’юць, не пашкодзіць ім. На хворых будуць ускладаць рукі і яны выздаравеюць».
19Пасля размовы з імі Пан Езус узнёсся ў неба і сеў праваруч Бога. 20А яны пайшлі і паўсюль прапаведавалі. Пан садзейнічаў ім і пацвярджаў слова знакамі, што яму спадарожнічалі.]]
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 16:15-20
Разважанне да Божага слова - 2026-04-25 Навэнна да святога Ігнацыя
Ідзіце… Так пачынае сваю прамову Пан Езус. Значыць, вучні не могуць застацца на тым самым месцы, не могуць сядзець і чакаць. І сёння Езус таксама заклікае рухацца, рабіць штосьці канкрэтнае. Магчыма, табе камфортна там, дзе ты ёсць. Магчыма, там ты адчуваеш сябе ў бяспецы, табе ўтульна і цёпла. Ісці – значыць развітацца з гэтым прыемным месцам і, у пэўным сэнсе, пераадолець сябе. Таму гэта запрашэнне і да змены светапогляду. Езус запрашае апосталаў і цябе да місіі, якая з’яўляецца незвычайным выклікам. Ты прымеш яго?
Заклік ісці – гэта таксама заклік абвяшчаць тое, што мы нядаўна перажылі і пра што нам нагадвае гэты час: уваскрасенне Хрыста, які жыве і чыніць вялікія рэчы сярод нас. Будзем прасіць Пана даць сілы ісці і абвяшчаць Евангелле ўсім сваім жыццём.