Мк 2:13-17

13Езус зноў выйшаў да мора. Усе людзі прыходзілі да Яго, а Ён навучаў іх. 14Праходзячы, Ён убачыў Левія, сына Алфея, які сядзеў на мытні, і сказаў яму: «Ідзі за Мною». Той устаў і пайшоў за Ім.

15Калі Езус быў за сталом у доме ягоным, шмат мытнікаў і грэшнікаў было разам з Ім і вучнямі Ягонымі, бо шмат было тых, хто ішоў за Ім. 16Кніжнікі з ліку фарысеяў, убачыўшы, што Ён есць з грэшнікамі і мытнікамі, казалі вучням Ягоным: «Чаму Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі?» 17Пачуўшы гэта, Езус сказаў ім: «Не здаровым патрэбны лекар, а хворым; Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў».


Разважанні on Мк 2:13-17

Разважанне да Божага слова - 2026-01-17 Навэнна да святога Ігнацыя

Езус, безумоўна, вельмі дзіўных людзей абраў сваімі вучнямі. Левій быў зборшчыкам падаткаў, адным з найбольш пагарджаных асоб. Аднак Езус запрашае яго: “Ідзі за Мной”, бо Ён ніколі не кіруецца стэрэатыпамі. Ён таксама не ацэньвае людзей па іх мінулым. Яго цікавіць толькі тое, кім яны могуць быць цяпер і ў будучыні. Нават калі мы церпім няўдачы, памыляемся і адыходзім, Езус імкнецца дапамагчы нам раскрыць свой поўны патэнцыял. Місія Езуса – збаўленне і адкупленне людзей. І як Ён мог бы дапамагчы грэшнікам навярнуцца, калі б не меў з імі непасрэднага кантакту? Знаходзячыся з імі, Езус не ўхваляе, не апраўдвае зла і не заплюшчвае вочы на ​​іх паводзіны. Ён вызначае іх як “хворых”, а значыць, яны маюць патрэбу ў аздараўленні. Вядома, можна спытаць, ці не былі тыя, хто асуджае Езуса, таксама хворымі і патрабуючымі ацалення. Розніца ў тым, што “грэшнікі” звярталіся да Езуса, у той час як фарысеі нават не збіраліся ўбачыць або прызнаць свой асаблівы від граху і не прасілі аб аздараўленні. Нам трэба навучыцца актуальным для нашага часу шляхам і спосабам, з дапамогай якіх евангельскае пасланне можна найбольш эфектыўна перадаваць людзям, каторых, магчыма, нам лягчэй было б “абысці стараной”, якія страцілі сувязь з Богам і сэнсам жыцця.