Мк 2:18-22
18Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі і сказалі Яму: «Чаму вучні Янавы і фарысеяў посцяць, а Твае вучні не посцяць?» 19Езус адказаў ім: «Ці могуць пасціць госці на вяселлі, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. 20Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць у той дзень.
21Ніхто не прышывае латы з нябеленага палатна да старой вопраткі, бо новая лата адарвецца ад старога, і дзіра робіцца яшчэ горшай. 22І ніхто не налівае маладое віно ў старыя мяхі. Інакш віно парве мяхі, і прападуць віно і мяхі. Але маладое віно ўліваюць у новыя мяхі».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 2:18-22
Разважанне да Божага слова - 2026-01-19 Штодзённая малітва
Апошнім часам мы апынуліся ў асабліва бурлівых водах, калі казаць пра веру. З сённяшняга чытання Евангелля відавочна, што некаторыя з тых, хто ішоў за Табой і слухаў Цябе, Пане, адчулі падобны неспакой у Тваім вучэнні. У іх узніклі самыя розныя пытанні. Ці варта ім адмовіцца ад сваіх старажытных габрэйскіх звычаяў і прыняць нешта новае? Падобныя ваганні могуць адбывацца з людзьмі ў любым месцы і часе. Ты казаў нам, Пане, што заўсёды будзеш з намі і не пакінеш нас, таму, калі ласка, дадай нам упэўненасці, каб мацней верыць у гэта і дапамажы працягваць наш зямны шлях да Цябе.