Мк 3:31-35

31Тады прыйшлі Маці Яго і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. 32Натоўп, які сядзеў каля Яго, казаў Яму: «Вось Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе». 33Але Ён сказаў ім у адказ: «Хто маці Мая і браты Мае?» 34І, паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: «Вось маці Мая і браты Мае. 35Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».


Разважанні on Мк 3:31-35

Разважанне да Божага слова - 2026-01-27 Штодзённая малітва

Варта адзначыць, што пра сям’ю Езуса двойчы сказана, што яны звонку, на вуліцы. Яны, можна сказаць, “аўтсайдэры”. Такім чынам, тыя, яікя сядзяць вакол Езуса, знаходзяцца “ўнутры”, яны “інсайдэры”, свае. Езус выразна кажа, што быць “унутры” не з’яўляецца пытаннем толькі месцазнаходжання, але адносін. Адносіны гэтыя не па крыві, а па прыналежнасці да Хрыста. Быць хрысціянінам значыць увайсці ў новую сям’ю з больш моцнымі сувязямі, чым па крыві, і дзе кожны стае братам ці сястрой. Родным будзе кожны, “хто выконвае волю Божую”. Трэба прызнаць, што гэтая сям’я можа ўключаць і тых, хто не з’яўляецца хрысціянінам. Марыя знаходзіцца “ўнутры” не таму, што Яна была Маці Езуса, а таму, што ад пачатку была “слугой Пана”, цалкам ідэнтыфікавала сябе з Яго місіяй і была з Ім да самага канца. Няхай жа і мы зможам сказаць тое ж самае.