Мк 3:7-12
7Езус адышоў з вучнямі сваімі да мора. А за Ім ішоў вялікі натоўп з Галілеі, з Юдэі, 8з Ерузалема, з Ідумеі; з-за Ярдана і з ваколіц Тыра і Сідона прыйшло да Яго вялікае мноства людзей, якія пачулі, што Ён рабіў. 9Тады сказаў Ён сваім вучням падрыхтаваць Яму човен, каб натоўп не заціснуў Яго. 10Многіх Ён аздаравіў, таму тыя, хто меў якую-небудзь хваробу, ціснуліся, каб дакрануцца да Яго. 11Нячыстыя духі, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: «Ты — Сын Божы!» 12Але Ён строга забараняў ім, каб не выкрывалі Яго.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 3:7-12
Разважанне да Божага слова - 2026-01-22 Штодзённая малітва
Людзі побач з Езусам ведалі, што калі Ён уваходзіць у іх немач і зламанасць, яны вяртаюцца да здароўя, цэласнасці, веры і радасці. У малітве ўяўляю сабе, як людзей ахоплівае хваляванне, калі яны штодня збіраюцца вакол Яго. Просім Цябе, Пане, які з намі прабываеш заўсёды, дай нам тыя ж струмені жывой вады і ласкі.