Мк 4:21-25
21І казаў ім: «Ці для таго прыносяць светач, каб паставіць яго пад пасудзіну або пад ложак? Ці ўсё ж для таго, каб паставіць яго на свечніку? 22Бо няма нічога схаванага, што б ні адкрылася, і няма нічога таемнага, што б ні выявілася. 23Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае». 24І сказаў ім: «Зважайце на тое, што чуеце. Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана, і яшчэ дададзена будзе вам. 25Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 4:21-25
Разважанне да Божага слова - 2026-01-29 Штодзённая малітва
Наша хрысціянская вера – гэта святло для свету, і яе нельга хаваць, трымаць у сакрэце, а трэба распаўсюджваць. Колькі людзей ведае, што мы хрысціяне? Колькі людзей бачаць, як мы практыкуем сваю веру? На каго мы паўплывалі прыкладам свайго жыцця паводле хрысціянскага бачання? Наша вера, нашы веды пра Езуса і Яго Евангелле – гэта не толькі штосьці асабістае, але дар для ўсіх. “Добры” католік не проста выконвае ўсе запаведзі, часта ходзіць на Імшу і застаецца ў стане ласкі, хутчэй “добрыя” католікі — гэта тыя, хто выпраменьвае сваю веру, шчодра дзеліцца ёю і вельмі хоча, каб іншыя мелі такі ж досвед любові Бога, як і яны. Калі нас не ўспрымаюць як хрысціян, мы прамахнуліся, якім бы добрым ні было наша ўнутранае жыццё. Мала быць добрым чалавекам, трэба таксама быць апосталам, евангелізатарам, дзяліцца верай праз слова і ўчынак.