Мк 6:30-34
30Апосталы сабраліся каля Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. 31А Ён сказаў ім: «Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце». Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што ім не было нават калі паесці. 32Таму адплылі яны ў пустыннае месца на чоўне адны. 33Калі ўбачылі, што яны адплылі, шмат хто, даведаўшыся, пешкі збегліся туды з усіх гарадоў і апярэдзілі іх. 34Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў мноства людзей і змілаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра, і пачаў іх многаму вучыць.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 6:30-34
Разважанне да Божага слова - 2026-02-07 Штодзённая малітва
Езус запрашае да адносін, да духоўнага жыцця. Гэтай прасторы сустрэчы, калі яна ўвогуле існуе, трэба рэгулярна прысвячаць час. Богу патрэбен гэты выключны час. Толькі ў цішыні ты можаш пачуць сябе, каб затым пачуць Бога.
Папрасі сёння Езуса дапамагчы мудра спланаваць свой час. Няхай будзе месца для бескарыслівай адданасці іншым, для адпачынку і хвілін, прызначаных толькі для Яго.