Мк 6:45-52

45I адразу загадаў вучням сваім увайсці ў човен і плысці ўперад Яго на другі бераг да Бэтсаіды, пакуль Ён адпусціць людзей. 46Развітаўшыся з імі, Ён пайшоў на гару памаліцца.

47Калі настаў вечар, човен быў на сярэдзіне мора, а Ён адзін на беразе. 48Убачыўшы іх знясіленых ад веславання, бо ім дзьмуў сустрэчны вецер, каля чацвёртай варты ночы Ён прыйшоў да іх, ідучы па моры, і хацеў прайсці міма. 49Калі ж яны ўбачылі, як Ён ідзе па моры, падумалі, што гэта прывід, таму закрычалі. 50Бо ўсе, убачыўшы Яго, спалохаліся. Але Ён адразу загаварыў з імі і сказаў ім: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!» 51І ўвайшоў да іх у човен, а вецер сціх. Яны вельмі здзіўляліся, 52бо не разумелі цуду з хлебам, таму што сэрца іхняе было скамянелае.


Разважанні on Мк 6:45-52

Разважанне да Божага слова - 2026-01-09 Штодзённая малітва

Цалкам відавочна, Пане, што клопат пра вучняў не пакідаў Тваіх думак. Калі Ты ўбачыў, што яны зноў апынуліся ў цяжкай сітуацыі, Ты адразу пачаў дзейнічаць. Прашу Цябе: калі я апынуся ў складаным становішчы і буду вельмі спалоханы, – як вучні ў сённяшнім чытанні, – прыйдзі мне на дапамогу з тымі ж словамі: «Будзь адважным, гэта Я, не бойся».