Мк 7:14-23

14Паклікаўшы зноў людзей, сказаў ім: «Паслухайце Мяне ўсе і зразумейце! 15Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека, зрабіць яго нячыстым, але тое робіць чалавека нячыстым, што выходзіць з яго».

17А калі Езус увайшоў у дом, пакінуўшы натоўп, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго наконт прыпавесці. 18І Ён сказаў ім: «Няўжо і вы такія някемлівыя? Ці не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць звонку ў чалавека, не можа зрабіць яго нячыстым, 19бо не ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў страўнік, і выходзіць вонкі». Так Ён прызнаў усялякую ежу чыстай. 20Далей сказаў: «Тое, што выходзіць з чалавека, робіць яго нячыстым. 21Бо знутры, з чалавечага сэрца, выходзяць дрэнныя думкі, распуста, крадзеж, забойствы, 22чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, зайздрасць, блюзнерства, пыха, глупства. 23Усё гэтае зло выходзіць знутры і робіць чалавека нячыстым».


Разважанні on Мк 7:14-23

Разважанне да Божага слова - 2026-02-11 Штодзённая малітва

Тое, на што мы глядзім, што трымаем у руках ці спажываем, часам становіцца спакусай, падставай збочыць з добрай дарогі. Аднак не варта вінаваціць у сваіх няўдачах навакольны свет. Не прадметы, а інтэнцыя, словы, учынкі могуць быць добрымі ці дрэннымі. Езус падкрэслівае, што зло ідзе знутры. Таму варта даследаваць самыя глыбокія матывы, рашэнні і дзеянні. Якія з іх прыносяць добрыя плады, а якія вядуць да зла?